Рэдакцыя “Газеты Слонімскай” атрымала папярэджанне
Такім чынам, рэдакцыя парушыла арт. 22 закона “Аб СМІ”, які прадпісвае пазначаць наклад у выходных дадзеных, – лічаць у міністэрстве.
“Дапушчаныя парушэнні неабодна ліквідаваць пры выпуску чарговага нумару газеты «Газета Слонімская», пра што паведаміць Міністэрству інфармацыі РБ на працягу 10 дзён з моманту яго выхаду”, – гаворыцца ў лісце ад 25 лютага за подпісам Ліліі Ананіч.
Галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук у гутарцы з прэс-службай ГА “БАЖ” паведаміў, што наклад выдання быў пазначаны на першай старонцы згаданых нумароў.
Нагадаем, што пасля атрымання двух папярэджанняў цягам года любое зарэгістраванае ў Беларусі выданне можа быць закрыта.
На фота Віктар Валадашчук, заснавальнік і галоўны рэдактар газеты
Фота Антон Сурапін, mediakritika.by