Журналіста Алеся Дзянісава не пусцілі здымаць фотавыставу ў Гродне
Гродзенскаму фрылансеру, сябру ГА «БАЖ» Алесю Дзянісаву забаранілі здымаць у Гродзенскай выставачнай зале адкрыццё выставы. Выстава пад назвай “Камуналка” французскай падарожніцы і фатографа Франсуазы Юг’е адкрылася 3 лістапада ў межах фестывалю “Месяц фатаграфіі”.