Жыццё расійскай камуналкі вачыма французскага фатографа паказваюць у Гродзенскай выставачнай зале

|

Упершыню аўтарка спынілася ў камунальнай кватэры ў знаёмых у 1991 годзе. Тады ж і вырашыла, што абавязкова вернецца, каб зняць незвычайнае для яе жыццё на фота. У выніку вярнулася праз 10 год, у 2001-м. Праект цягнуўся да 2007-га: кожныя два месяцы Франсуаза вярталася ў камуналку.

 

Агулам Франсуаза пабывала ў 40 камуналках, зняла каля 10 з іх, і дасканала вывучыла лад жыцця іх насельнікаў. Зараз той постсавецкі свет ужо збольшага знік, кватэры засялілі іншыя людзі, часта студэнты. Праект Юг’е тым больш каштоўны, што многія героі дазволілі фатаграфаваць сябе ў нечакана інтымнай абстаноўцы.

 

 


 

Пабачыць выставу Франсуазы Юг’е “Камуналка” можна да 30 лістапада. Уваходны білет: 20 000 (15 000 для студэнтаў)


Фота Вольгі Мілавай