“Кронан” атрымаў гістарычную перамогу

|

На сваім паркеце гарадзенцы перамаглі ў першы дзень вясны адну з наймацнейшых каманд краіны – легендарны мінскі СКА на чале са Спартаком Мірановічам.

 

На пляцоўку спартыўнага комплексу «Вікторыя» гарадзенцы выйшлі ў баявым настроі.

 

Гэта было бачна ўжо з першых хвілін матчу, калі мінскім армейцам не ўдавалася прабіцца праз абарону “Кронана”.

 

Спецыялісты ўжо адзначаюць, што за апошні час гарадзенская каманда зрабіла вялікую працу і гэта ўжо адбіваецца станоўча на выступах у нацыянальным чэмпіянаце.

 

Вось і ў гэтай сустрэчы “Кронан” даказаў, што яму па сілах змагацца за медалі чэмпіянату.

 

Выніковы лiк сустрэчы 31-30 на карысць гарадзенцаў.

 

Адным з лепшых у складзе гарадзенцаў стаў Максім Несвадзьба (на здымку ў атацы), на рахунку якога дзевяць мячоў.

 

Менавіта вырашальны кідок Максіма і прынёс перамогу “Кронану” над мінскім СКА.

 

А вось у складзе гасцей добра згуляў выхаванец гарадзенскай гандбольнай школы Арцём Каралько (1995 г.н.), які вызначыўся шасцю закінутымі мячамі і стаў адным з лепшых у складзе гасцей. 

 

Шкада, што за гульнёй назірала нешматлікая аўдыторыя – з боьшага сваякі гульцоў, сябры, знаёмыя альбо проста людзі, якія недалёка жывуць ад спарткомплексу.

 

Наперадзе ў нашых гандбалістаў плэф-оф, дзе “Кронану” будзе супрацьстаяць ўсё той жа СКА.

 

Вось тады і паглядзім, выпадковай альбо не была нядзельная перамога над моцным супернікам.

 

Фота gorodnichanka.by