Прывітанне з дзікага Захаду
У нашым сучасным і шумным свеце часам хочацца апынуцца ў якім-небудзь забытым богам месцы, дзе-небудзь на Дзікім Захадзе. Але не ўсім па кішэні рвануць за акіян.
Мы знайшлі ў самым цэнтры Гродна (вул. Савецкая, 5) больш бюджэтны варыянт, дзе можна расслабіцца і смачна паесці.
Такую магчымасць дае новы бар – Lumberjack (у перакладзе з англійскай – Лесаруб).
Установа ўяўляе сабой амерыканскі бар, дзе кожны наведвальнік можа адчуць сябе каўбоем, падарожнiкам з вялікай дарогі або тым самым барадатым лесарубам у клецістай кашулі і з сякерай у руцэ.
Дарэчы, да бакалу піва можна атрымаць бясплатна смачныя сухарыкі.
А калі вы ўладальнік шыкоўнай густой барады, то вам яшчэ дадуць зніжку 10%.
Адзначым і зручны графік працы ўстановы.
P.S. Звярніце ўвагу на дзвярную ручку, гэта сапраўдная сякера!