Жоўтыя кветкі разляталіся ў Гродне “на ўра”

|

Пра тое, якія кветкі атрымлівалі гарадзенкі сёлета, я запыталася у прадаўцоў недалёка ад супермаркетаў – пару астатніх дзен тут ад цямна да цямна ідзе гандль.

 

-“Зараз ужо мала кветак засталося, а было адных цюльпанаў больш за 10 відаў.

 

Розных колераў, і з такімі махрамі на пялёстках.

 

Найлепш у гэтым годзе бралі жоўтыя цюльпаны.

Дзіва! У мінулым амаль ўсе жоўтыя кветкі засталіся, браць не хацелі, маўляў, “вестнікі разлукі”, а ў гэтым годзе пайшлі на ўра.

 

Не паспявалі даносіць да кропкі, ля пад’езда з рук рвалі.

 

Што куплялі найчасцей? Ну, найперш, тое што не дорага каштуе, вось, цюльпаньчыкі па аднаму добра бралі.

 

Прадстаўнікі старэйшага пакалення аддаюць перавагу мімозе, у памяць пра савецкія часы, ці як там.

 

Увогуле, розныя кветкі бралі, не толькі танныя, і дарагія букеты таксама.

 

Былі такія, што падыходзілі за кветкамі ужо з тортамі-падарункамі, тыя і букеты прыдзірліва выбіралі.

 

А тыя, што ўжо добра пад шафэ, то проста прасілі што-небудзь, каб сваёй жанчыне прынесці – празнік жа”.

 

Пра тое, што жанчынам падарылі (ці не падарылі) я распытваць не стала, але дакладна ведаю, што некаторыя гарадзенкі такі атрымалі доўгачаканыя падарункі: раніцай ля бака са смеццем я убачыла ажно дзве (!) навагоднія елкі.

Фота аўтара