Гродна ў аб’ектыве валанцёра з Люксембурга
Глядзіце падборку фотаздымкаў, зробленых у першы тыдзень побыту ў Гродне валанцёрам з Люксембурга Ронам Сольфа.
Рон прыехаў у Гродна ў межах праграмы Еўрапейская Валанцёрская Служба (EVS).
На працягу 9 месяцаў ён будзе дапамагаць сталым навучэнцам гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” вучыць нямецкую мову, будзе заангажаваны ў розныя іншыя культурніцкія праекты, якія ладзяцца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар“.
Фота з’яўляецца адным з захапленняў Рона.