“Нёман”: перагарэлі
Такога павароту падзей ніхто не чакаў.
Яшчэ ў першай сустрэчы на родным лёдзе гарадзенцы паказалі ідэальны хакей, абыграўшы салігарчан з разгромным лікам 4:0.
Але на наступны дзень хакеісты “Нёмана ” былі разбітыя ўшчэнт пры амаль трохтысячнай аўдыторыі.
У складзе пераможцаў па дублю зрабілі Аляксандр Ляўко і Ілля Камбовiч. Таксама закінулі Яраслаў Чупрыс і Віктар Андрушчанка.
Пасля сустрэчы галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў адзначыў:
– “Я думаю, што ўчорашнія 4-0 адмоўна адбіліся на нашай камандзе. І многія палічылі, што могуць усе.
Першыя два галы шмат у чым прадвызначылі ход сустрэчы.
Тое, што каманда развалiвалася – гэта факт. У плэй-оф дапускаць такія памылкі нельга. Настрой у хлопцаў, вядома, ніжэй за плінтус.
Міхайлава вось страцілі. Траўма сур’ёзная – вылецела плячо. Але будзем настройвацца. Такой камандзе, як Гродна можна, вядома, прайграць, але не з такім лікам, і не дома”.
Нягледзячы ні на што, серыя працягваецца. Гарадзенцы прайграюць у ёй 1:3, але шанцы на выхад у фінал усё ж захоўваюць.
Наступная гульня пройдзе ў Салігорску 14 сакавіка. Гарадзенцам у ёй патрэбная толькі перамога.
12 сакавіка. “Нёман” – “Шахцёр” 0-6 (0-2, 0-1, 0-3)