Алесь Камоцкі выступіць у гарадзенскай сінагозе

|

Алесь Камоцкі нарадзіўся ў 1958 годзе ў Барысаве. Скончыў факультэт філасофіі ў БДУ.

 

Яго першы музычны альбом „Першы сшытак” убачыў свет у 1986-м годзе.

 

Пазней былі альбомы „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе Р. Барадуліна), „Дым” (2002), „Дом” (2003), „Дах” (2006), „З бацькоўскай кружэлкі” (2008), супольныя праекты — „Як усё ў жыцці” (1998, на творы Уладзіміра Жылкі), „Віно дажджоў” (2002, на творы Уладзіміра Караткевіча), „Паравіны году” (2003, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча), „Бывайце здаровы! Bella Ciao” (2004, італьянскія песні па-беларуску, беларускія — па-італьянску), „Месяц і сонца” (2004, японскія песні па-беларуску), „Тое, што трэба” (2008, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча).

Выступ Камоцкага стане ўжо другім дабрачынным канцэртам, арганізаваным у сакавіку ў сінагозе. 

 

8 сакавіка тут з поспехам прайшоў выступ гурта “Мастер” з Лепеля.

 

Фота: news.vitebsk.cc