Гурт “Здань” прэзентаваў запісаны ў Польшчы міні-альбом “У пошуках ежы””

| Без катэгорыі

Лідар гурта Уладзімір Крумін стала жыве ў Польшчы, рэшта каманды – у Гродне, таму за 15 год існавання гурт нагадваў пра сябе толькі час ад часу. Гэтак, летась Уладзь запісаў арыгінальную інтэрпрэтацыю песні “Радыё Свабода” гурта Ulis. А раней, у жніўні 2013 года, ён прадставіў запіс старай акустычнай песні гурта “Восеньская”.

 

Некаторыя песні з міні-альбому ужо былі прадстаўленыя як асобныя інтэрнэт-рэлізы, у іншых для альбомнай версіі змянілі аранжыроўкі. Альбом запісвалі на студыі Momot Music у польскім Вроцлаве.