Купі падараваную гітару. Выкрыццё

|

Сумненне з’явілася адразу ж, калі і з’явіліся так званыя аб’явы. Першапачаткова па горадзе віселі паперкі з надпісам: “прыму ў дар гітару для дзіцяці”. Але ўжо праз некаторы час чалавеку, які вешаў аб’яву, стала ўсё адно, на якім музычным інструменце будзе гуляць яго дзіця.

 

 

Напэўна, знайшліся ў горадзе тыя людзі, якія падарылі проста так свае гітары, баяны і скрыпкі. Але перад тым, як аддаваць той ці іншы інструмент, трэба было разабрацца, хто і для каго гэта дабро збірае.

 

Наша каманда адчула сябе сапраўдным дэтэктыўным бюро. І на чале з Русланам Холмсам мы пачалі дзейнічаць. Бо мы з самага пачатку здагадваліся, што гэты клапатлівы татка, на самой справе самы звычайны жулік.

 

Пачатак місіі


Для пачатку мы вырашылі злёгку разведаць абстаноўку і прапанаваць мужчыне ў дар гітару, а пасля і іншыя музычныя інструменты.

 

Спроба №1


Патэлефанаваўшы на дадзены нумар, мы сказалі, што аддадзiм старую гітару для дзіцяці цалкам бясплатна. Наш суразмоўца быў вельмі зацікаўлены і настойваў на сустрэчы. Мы ж сказалі, што падумаем і пазней ператэлефануем.

 

Спроба №2


На наступны дзень, патэлефанаваўшы з іншага нумару, мы прапанавалі стары дзядуліны баян. Па гісторыі мы хацелі не проста так аддаць у дар, але і атрымаць ганарар за інструмент. Зборшчык ж замітусіўся і не мог даць дакладнага адказу, але пры гэтым, і не сказаў “не”. У выніку мы дамовіліся стэлефанавацца.

 

Спроба №3


Неўзабаве мы патэлефанавалі яшчэ раз і прапанавалі мужчыне ўзяць у дар скрыпку. Але толькі “гаспадар нашай скрыпкі” хацеў быць упэўнены ў тым, што хлопчык будзе на ёй гуляць. Наш суразмоўца ніяк не мог даць яснага адказу, пыкаў-мыкаў, казаў што яго хлопчык схільны менавіта да струйнага інструмента і ён, вядома ж, гатовы ўзяць скрыпку, бо гэта выдатны інструмент з прыемным гучаннем.

 

Вынік


За два дні нам удалося высветліць, што чалавек шукае музычныя інструменты для дзіцяці 8 ці 11 гадоў, ён так і не вызначыўся, колькі гадоў яго сыну. Мужчына гатовы быў узяць у дар ўсе нецяжкiя музычныя інструменты. Нам бы хацелася сустрэць таго васьмігадовага генія, які гатовы навучыцца гуляць на ўсіх музычных інструментах. Бо мала ў каго з нас у дзяцінстве быў такі вялікі выбар.

 

Працяг місіі. Прыемная (ну ці не вельмі) нечаканасць.


Далей мы вырашылі праверыць, а ці толькі музычныя інструменты цікавяць нашага зборшчыка. І, убіўшы нумар тэлефона з аб’явы ў пошукавік Яндэкса і Гугла, выявілі, што чалавек пад гэтым нумарам не толькі прымае ў дар кнігі, кампутар і гітары, але і прадае ўсё сваё бяскарысна атрыманае  дабро, на гарадзенскім і іншых форумах.

 

 

 

 

 

На чацвёрты дзень мы зноў тэлефануем па гэтым нумары. Але на гэты раз, мы ўжо не аддаем гітару, а пытаем, ці ёсць у наяўнасці, каб набыць. Праз некалькі секунд, нам радасным голасам адказваюць, што маецца “малая Ленінградка” ў добрым стане, за 300 000 рублёў. У выніку мы дамовіліся стэлефанавацца пазней.

 

Злавілі махляра


Нашай камандзе “Шэрлак” усяго за чатыры дні ўдалося вывесці гэтага чалавека на чыстую ваду. Бо ўсе тыя рэчы, атрыманыя ў дар, ён перапрадаваў, і зарабляў сабе немалыя грошы такім няправільным і непрыгожым спосабам. А ёсць дзеці, якія сапраўды маюць патрэбу ў гэтых кнігах, музычных інструментах і кампутарах. Таму перш чым аддаваць якасныя, але ўжо не патрэбныя вам рэчы, падумайце, каму іх лепш аднесці, такім падманшчыкам ці малазабяспечаным сем’ям і дзецям з дзіцячых дамоў і прытулкаў.