Сур’ёзныя баі прайшлі пад Гродна

Але каб распавядаць пра гэтае захапленне больш падрабязна, давайце для пачатку даведаемся, што такое страйкбол.

 

Страйкбол – (ад англ. Strike – удар, ball – шар) або эйрсофт (англ. Airsoft) – некамерцыйная, камандная, ваенна-спартыўная гульня з выкарыстаннем “мяккай пнеўматыкі”, якая называецца ў страйкбалістаў “прывад”.

 

У гульні ўдзельнічаюць дзве, альбо больш каманд. У розных краінах і на розных гульнях ужываюцца розныя правілы, але гэтыя правілы ніколі не могуць супярэчыць асноўным правілам страйкбола.

 

Напэўна, кожны хлопчык у дзяцінстве марыў у рэальнасці пабываць на баявых задачах, пастраляць з аўтамата, а таксама абараніць сваю Радзіму ад праціўніка. У гэтую нядзелю ўсе свае дзіцячыя мары можна было ўвасобіць у рэальнасць і адчуць атмасферу бою на сабе.

 

Першапачаткова на палігоне прайшлі спаборніцтвы па праходжанні паласы з перашкодамі. А пасля ўжо пачаліся «баявыя» задачы для ўдзельнікаў. Нехта утрымліваў вышыню, а нехта спрабаваў за любы кошт выканаць пастаўленую задачу.

 

 

Страйкбол ў горадзе Гродна пачаў развівацца ў 2005 годзе. Такі від актыўнага адпачынку не быў так папулярны і распаўсюджаны, як пейнтбол. Чулі пра яго толькі нешматлікія.

 

Гульні праводзіліся ў невялікім коле аднадумцаў. Паступова гэты від адпачынку набіраў абароты і прыцягваў новых людзей. У адрозненні ад пейнтбола – страйкбол не з’яўляецца відам спорту, бо ён заснаваны на сумленнасці гульцоў, якія самі прызнаюць трапленне ў іх шара.

 

У страйкболе выкарыстоўваецца максімальна набліжаныя копіі рэальнай стралковай зброі. Некаторыя каманды займаюцца мадэляваннем рэальна-існуючых спецпадраздзяленняў і войскаў розных краін свету.

 

 

– Страйкбол – гэта перш за ўсё хобі! – Распавядае адзін з арганізатараў Арцём.

 

– А таксама – гэта новыя знаёмствы з цікавымі людзьмі розных прафесій і сацыяльных статусаў. Страйкбол- гэта выдатны від актыўнага адпачынку і эмацыйная разгрузка пасля напружаных працоўных будняў.

 

Раскажы пра бяспеку і зброю?


Да тэхнікі бяспекі ў страйкболе трэба ставіцца з усёй адказнасцю, так як пачатковы вылет шара з страйкбольнага “прывада” у асобных выпадках дасягае 170 метраў у секунду.

 

Па тэхніцы бяспекі прадугледжана абарона асобы, у прыватнасці вачэй. Не адзін паважаючы сябе страйкбаліст не стане прымаць удзел у гульні, калі не праверыць на трываласць сваю ахоўную маску або акуляры.

 

Як узнікла ідэя правядзення спаборніцтваў?



– Зімой, у міжсезонне, на пазачарговым сходзе каманды паступіла прапанова арганізаваць страйкбольныя спаборніцтвы, але так як ніхто ў нашай камандзе не меў вопыту правядзення і арганiзацыi падобных мерапрыемстваў, было прынята рашэнне правесці першыя пробныя спаборніцтвы на базе страйкбольнага Клуба А4.

 

Да ўдзелу былі запрошаны не толькi чальцы клубу, але i ўcе ахвотныя.

 

Якія планы на будучыню?


– Каманда плануе арганізаваць сцэнарную гульню да юбілею перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На дадзены момант вядзецца праца па стварэнню сцэнарыя, у чым нам актыўна дапамагаюць выкладчыкі гістарычнага факультэта і студэнцкі прафкам Гарадзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы.

 

 

У адрозненні ад пейнтбола, страйкбольныя гульні часцей за ўсё праводзяцца на арэнах спецыяльна падрыхтаваных для гульняў. А ў месцах, дзе могуць прысутнічаць адкрытыя люкі, ямы, закінутыя будынкі, калючы дрот –  трэба заўсёды быць вельмі уважлівым.

 

Арганізатары страйкбольных мерапрыемстваў праводзяць жорсткі інструктаж па тэхніцы бяспекі з удзельнікамі гульні . А таксама праводзяць праверку абароны вачэй для пазбягання няшчасных выпадкаў.