У Гродне кансультавалі выпускнікоў па тэме размеркавання

|

У час кансультацыі была падрабязна разгледжана працэдура размеркавання выпускнікоў ВНУ, гарантыі і правы маладых спецыялістаў, асаблівасці навучання і размеркавання пасля магістратуры, кампенсацыі матэрыяльных сродкаў за перыяд навучання ва ўніверсітэце, а таксама знойдзены адказы на шматлікія пытанні ўдзельнікаў.

 

Самымі папулярнымі былі пытанні: “Ці можна размеркавацца ў сваё прадпрыемства?”, “Ці можна звольніць маладога спецыяліста?”, “Ці можна размеркавацца на кіруючую пасаду?” і інш.

Будучыя выпускнікі актыўна абмяркоўвалі ўсе ўзнікаючыя пытанні, дыскутавалі з экспертамі і трэнерам па спрэчных момантах. Мерапрыемства прайшло ў вясёлай, нефармальнай атмасферы.

 

Мерапрыемствы такога ж кшталту пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі ў бліжэйшы час. Удзел бясплатны.

 

21 сакавіка – Віцебск

22 сакавіка – Магілёў

4 красавіка – Брэст

5 красавіка – Гомель

 

*БАСС (Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання) пры ўстанове “Студэнцкая фабрыка думкі” займаецца аб’яднаннем і ўдасканаленнем работы беларускіх ВНУ і дапамагае кожнаму студэнту раскрыць свой лідарскі патэнцыял. БАСС працуе па больш чым 15 накірунках: прафарыентацыя, юрыдычная кансультацыя студэнтаў, гульнёвыя трэнінгі, пошук вакансій для работы студентаў і другія. За 2 гады існавання БАСС праведзена больш 100 трэнінгаў, семінараў, гульняў і іншых мерапрыемстваў.