Традыцыйная беларуская дыктоўка адбудзецца ў Гродне

|

Сёлета дыктоўка будзе прысвечана стагоддзю першай афіцыйнай беларускай школы ў Гродне.

 

Гасцямі імпрэзы будуць вядомыя гарадзенскія навукоўцы Ала Петрушкевіч і Андрэй Чарнякевіч.

 

Імпрэза пачнецца а 16-й гадзіне ў памяшканні № 100 па вул. Будзёнага, 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Уваход вольны.

 

Беларускія дыктоўкі ладзяцца ў Гродне з 2008 года і прымяркоўваюцца да Дня Волі, які адзначаецца 25-га Сакавіка.

Сярод тых, хто чытаў тэкст дыктоўкі, – знакавыя для Гродна асобы і вядомыя ў Беларусі людзі: Зінаіда Бандарэнка, Данута Бічэль, Генадзь Бураўкін, Віктар Шалкевіч, Тамара Талерчык, Вера Кунцэвіч.