Восень 1939 г. у беларускай гісторыі

|

Параўнанне традыцыйных гістарычных даследаванняў з вуснымі ўспамінамі непасрэдных сведкаў тых лёсавызначальных падзеяў, ацэнка ролі вуснай гісторыі ў пераглядзе прынятых канцэпцый і пашыраных ацэнак гістарычных падзеяў ХХ ст. – гэта толькі невялікі пералік пытанняў, якія будуць уздымацца ў час прэзентацыі.

 

Прэзентацыя кнігі “Восень 1939 г. у гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі” пачнецца 21 сакавіка ў 17.00 (вул. Будзёнага, 48а, уваход з падворку).

 

Удзельнікамі прэзентацыі будуць гарадзенцы, якія рыхтавалі тэксты для зборніка, а таксама выступалі ў якасці ягоных рэцэнзентаў – Алесь Смалянчук, Вячаслаў Швед, Алесь Краўцэвіч, Андрэй Вашкевіч, Сяргей Токць, Таццяна Касатая.