Выйшаў трэці нумар альманаха “Новы Замак”

|

На старонках альманаха, рэдактарам якога выступіў старшыня Гродзенскай філіі СБП Юрка Голуб, а ўкладальнікам – пісьменнік Сяргей Астравец, можна пабачыць тэксты 26 аўтараў.

 

Значнае месца адводзіцца паэзіі і прозе, а таксама дзённікам і сучасным мемуарам. Напрыклад, чытач знойдзе ў новым нумары ўспаміны пра Васіля Быкава, істотная частка жыцця якога звязаная з Гроднам.

 

Гарадская, а таксама гістарычная тэматыка прываблівае аўтараў “Новага Замка”. З’явіліся новыя рубрыкі – “Фарбы Панямоння”, у якой выказваюцца мастакі пра ўласнае бачанне краявідаў і архітэктуры Гродна, і Civitat Grodnensis, куды ўвайшлі матэрыялы, прысвечаныя легендам і нядаўняму мінуламу горада.

 

Рэдакцыйная рада альманаха запрашае да супрацоўніцтва мясцовых беларускамоўных аўтараў, пра ўмовы падачы тэкстаў можна прачытаць напрыканцы нумара.

 

     
 

Чытайце таксама:

 

Каб не атрымалася “журбінка”: у Гродне прэзентавалі першы нумар “Новага замку”

 

Другі нумар альманаха “Новы замак” прадставілі ў Гродне