Адбудзецца сустрэча з маладымі гарадзенскімі мастакамі

|

Чарговая творчая сустрэча ў межах праекта “На шляху да сучаснага музея” пачнецца ў 18.30 у офісе грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар“.

 

Уваход вольны.

 

Праект “На шляху да сучаснага музея” пачаўся ў 2008 годзе.

 

Гэта адукацыйныя праграмы для усіх ахвотных стаць куратарамі, менеджэрамі культуры, для тых, хто хоча працаваць з сучасным мастацтвам.

 

Праект складаецца з лекцый і трэнінгаў ад беларускіх і замежных сучасных мастакоў, сустрэч з творчымі людзьмі.