Віншуем з Днём Волі!
З гэтай падзеі распачалася гісторыя сучаснай беларускай дзяржаўнасць: бальшавікі вымушаныя былі стварыць савецкую Беларусь, якая ў 1991 сталася сапраўды незалежнай.
Першы Дзень Волі святкаваўся ў 1919 г. у Гродне, дзе знаходзіўся тады ўрад БНР.
Таму Гродна нават называюць “другой сталіцай БНР”.
Глядзіце кароткі фільм ад студыі ПартызанFilm, прысвечаны гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.