Гарадзенская прэзентацыя “Тураўскага Евангелля”

|

Як паведамляе Гарадзенская бібліятэкафаксімільнае выданне кніжнага помніка стараславянскай пісьменнасці ХІ ст. – “Тураўскага Евангелля” стала працягам доўгатэрміновага праекта кампаніі Xerox і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па аднаўленні беларускіх помнікаў пісьменнасці і азнаямленні з імі шырокай грамадскасці.

 

Рукапіс Тураўскага Евангелля быў знойдзены ў 1865 годзе ў Тураве і з тых часоў захоўваецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (г.Вільнюс).

 

Помнік уяўляе сабой Евангелле з дадатковымі запісамі, два з якіх былі зроблены ў пачатку ХVI ст. ад імя князёў Астрожскіх.

 

У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі абласных уладаў, Гродзенскай Праваслаўнай Епархіі, кіраўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, навукоўцы, краязнаўцы, спецыялісты бібліятэк і музеяў.

 

Падчас прэзентацыі адбудзецца перадача ўнікальнага дакумента бібліятэчным, музейным і навучальным установам Гарадзеншчыны.

 

Імпрэза пачнецца ў 15 гадзін у Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага (вул. Замкавая, 20).