Дзе і як адпачыць 24-30 ліпеня
Для аматараў кіно
У кінатэатры «Кастрычнік» 24-29 ліпеня «Часова цяжарная» (камедыя, ЗША); 24-29 ліпеня «Гары Потэр і прынц паўкроўка» (фэнтэзі, ЗША). Дзецям: 24 ліпеня «У пошуках Нэма»; 25, 26 ліпеня «Новыя прыгоды папугая Кешы», 27 ліпеня «Элька»; 28 ліпеня «Трое з Прастаквашына»; 29 ліпеня «Брыдкае качаня» (10.30) Тэл.: 53-19-42.
У кінатэатры «Чырвоная зорка» 24-29 ліпеня «Прапанова» (рамантычная камедыя). Дзецям: 24-26 ліпеня «Чарнільнае сэрца» (фэнтэзі)10.30; 28, 29 ліпеня «Прыгоды Братц у Парыжы». Тэл. 72-29-08.
У кінатэатры «Усход» 24-27 ліпеня «Населены востраў». Дзецям: 24 ліпеня «Ратавальнікі» (10.00), 25 ліпеня «Мікі ратуе Санту» (10.00); 26 ліпеня «Алі-Баба і таямніца разбойнікаў» (10.00), 27 ліпеня «Прыгоды Мулана»; 28 ліпеня «Барбі выконвае ролю прынцэсы вострава», 29 ліпеня «Дзяўчынка з джунгляў». Тэл.: 74-60-13.
У кінатэатры «Космас» 24 ліпеня «Трансформеры: помста». Дзецям: 24 ліпеня «Прыгоды рэактыўнага парася» (10.00), 25 ліпеня «Кот Мэджык і чароўны тэлефон» (10.00), «Дзяўчынка і лісяня» (12.00); 26 ліпеня «Сустрэча з чорным драконам» (10.00), «Рукі прэч ад Місісіпі» (11.30); 27 ліпеня «Прыгоды капітана Врунгеля». Тэл.: 74-60-13.
Для прыхільнікаў мастацтва
Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): выстава графікі Анджэя Струмілы «Зямля майго бацькі».
Музей гісторыі «Гарадніца» (вул. Ажэшкі, 39): вырабы са скуры, упрыгожванні з паперы «Прыгажосць вакол нас».
Стары замак: Выстава польскіх мастакоў Рамана Каларуса (плакаты) і Ёанны Пех (графіка).
Новы замак (Сенатарская зала): Выстава «Памяць» да 65-годдзя вызвалення Беларусі.
Музей гісторыі рэлігіі (вул.Замкавая, 20): 25 ліпеня «Пад родным дахам» – канцэрт артыстаў Гродзенскай філармоніі.
Падрыхтаваў ТС