Зноў Кубак, зноў БАТЭ ў Гродне

|

Нагадаем, першая сустрэча паміж камандамі скончылася мінімальнай перамогай барысаўскай каманды з лікам 1:0.

 

У тым паядынку з-за траўмаў, атрыманых у кантрольных паядынках міжсезоння, не прынялі ўдзел тры асноўныя абаронцы “Нёмана” (Горбач, Сасноўскі, Мацвееў).

 

Гэтак жа, па незалежных ад клуба прычынах, не трапіў у заяўку на матч новаспечаны легіянер гарадзенскай каманды – Пол Ралан. Як аказалася пазней, на афрыканца не прыйшло пацверджанне аб пераходзе.

 

Менавіта таму прыйшлося ў бой пускаць моладзь, якая справілася са сваёй задачай добра.

 

Упершыню ў кар’еры пах вялікага футбола адчулі Сянкевіч і Ляшко, якія запоўнілі “дзюры” ў абароне.

 

І варта аддаць належнае падапечным Сяргея Саладоўнікава, моладзь смела гуляла супраць чэмпіёна, і прапусцілі толькі аднойчы.

 

 

Зусiм нядаўна ў клуба з’явіліся добрыя навіны, звязаныя з выздараўленнем Горбача і Сасноўскага.

 

Магчыма і Пол Ралан выйдзе на поле.

 

А перад адказным матчам прапануем вам зірнуць на леташні чвэрцьфінал Кубка Беларусі.

 

Менавіта тады гарадзенцы сенсацыйна выбілі барысаўскі клуб з розыгрышу.

 

Менавіта ў тым юбілейным годзе гарадзенцы выйшлі ў фінал Кубка, але прайгралі там салігорскаму “Шахцёру”.

 

Ці здолее “Нёман” у гэтым годзе паўтарыць сваё мінулагодняе кубкавае дасягненне, даведаемся ў гэтую суботу.

 

Матч супраць БАТЭ пачнецца ў 16:00.

 

На здымку: Ігар Тарасаўс – аўтар вырашальнага гола ў леташнім супрацьстаянні з БАТЭ