Хакей: Васіль Спірыдонаў пакінуў “Нёман”

|

Як паведамляе прэс-цэнтр каманды, гэта адбылося па сямейных абставінах.

 

Абавязкі галоўнага трэнера часова выконвае Алег Малашкевіч.

Расійскі спецыяліст прыйшоў у каманду восенню 2014 года.

 

За сем месяцаў працы Спірыдонава клуб выйшаў у суперфінал Кантынентальнага кубка і выйграў гэты трафей.

 

У чэмпіянаце краіны “Нёман” саступіў у паўфінале будучаму чэмпіяну – салігорскаму “Шахцёру”.

 

Зараз “Нёман” пасля невялікага перапынку прыступіў да трэніровак, якія будуць доўжыцца да 30 красавіка.

 

А 8 і 9 красавіка ў літоўскім горадзе Электрэнай гарадзенская каманда правядзе таварыскія гульні са зборнай каманды Літвы.