Аляксандр Памідораў і Алесь Дзянісаў будуць гасцямі дабрачыннага вечару ў сінагозе
Алесь Дзянісаў прадставіць праграму паводле вершаў гарадзенскага паэта Алеся Чобата.
Аляксандр Памідораў выканае ўласныя песні, а таксама добра знаёмыя мелодыі на ідыш.
Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і працягне цыкл дабрачынных музычных сустрэч, якія ладзяцца на працягу апошніх месяцаў у сінагозе.
Перад гэтым тут з поспехам прайшлі выступы гурта “Мастер” з Лепеля, а таксама вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага.
Сабраныя ў час канцэртаў ахвяраванні накіроўваюцца на аднаўленне сінагогі.