На курсы “Мова Нанова Гародня” завітаюць валачобнікі

|

Апроч звыклай лексікі і граматыкі наведвальнікаў заняткаў чакае аповед пра традыцыйны роспіс яек, гульні і забавы.

 

Гасцямі курсаў гэтым разам будуць сапраўдныя валачобнікі – спеўны клуб “Дунай”. 

 

Заняткі курсаў адбываюцца кожны панядзелак па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.