Чэшскі спецыяліст узначаліў хакейны клуб “Нёман”

|

Раней Мілаш Голань (Miloš Holaň) узначальваў нарвежскi “Лілехамер”, славацкi “Зволен”, чэшскія “Спарту” і “Млада-Баляслаў”, а апошнім клубам чэха быў кіеўскі “Беркут”.

 

Падчас гульнявой кар’еры Голань выступаў на пазіцыі абаронцы.

 

Гуляў у чэмпіянатах Чэхіі, Германіі, АХЛ і НХЛ.

 

У наймацнейшай хакейнай лізе свету абараняў колеры “Філадэльфіі Флаерс” і “Анахайм Майці Дакс”.

 

На пасадзе галоўнага трэнера гарадзенцаў чэшскі спецыяліст зменіць Васіля Спірыдонава, які не так даўно пакінуў каманду.

 

Гэты год для гарадзенскай каманды будзе асаблівым – увосень каманду чакае старт у хакейнай Лізе Чэмпіёнаў.