Гурт “Rokash” будзе госцем гарадзенскай “Мовы Нанова”

|

У госці да наведвальнікаў “Мовы Нанова Гародня” прыйдзе таксама вядомы гарадзенскі выдавец і калекцыянер Аляксандр Рыжы – актыўны шукальнік страчаных багаццяў.

 

Ён прынясе з сабою незвычайныя старажытныя рэчы і распавядзе, як карыстацца металашукальнікам.

 

Удзельнікі заняткаў даведаюцца таксама, што калекцыянуюць людзі з розных частак свету і што збіраюць вядомыя беларусы.

 

Арганізатары курсаў заклікаюць гарадзенцаў прыносіць на заняткі таксама часткі сваіх калекцый.

 

Заняткі па тэме “Калекцыянаванне” з удзелам Аляксандра Рыжага і гурта “Rokash” пачнуцца а 19-й гадзіне 20 красавіка ў памяшканні №100 ва ўнутраным дворыку будынка па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100.