Пакаштуюць кісяля, пабудуюць вежу…

|

Сёлета да лідскіх арганізацый дададуцца 26 прамысловых кампаній з іншых раёнаў Гарадзенскай вобласці.

У прыватнасці, на выставе «Ліда-рэгіён» будзе прадстаўленая прадукцыя, падобнай якой у Беларусі няма. Гэта – камбайн «Ліда-1600», культыватар для суцэльнай апрацоўкі глебы, машына для пасадкі цыбулі, аконны блок паасобнай канструкцыі, выраблены па скандынаўскім варыянце.

ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты» арганізуе дэгустацію кісяля, каш і супаў. Лідскі мясакамбінат сваю «вітрыну» аформіў у стылі вясковай хатачкі і прапануе для дэгустаціі больш 70 найменняў мясных вырабаў. А гандлёвы дом «Лідсельмаш» будуе на цэнтральнай плошчы… Эйфелеву вежу з цеста.

Выстава прадоўжыцца да 26 ліпеня.

Паводле www.lida.info,

ілюстрацыя lida.grodno-region