У Гродне вучаць любіць футбол з дзяцінства?

|

Кіраўніцтва футбольнага клуба нарэшце  адумалася і пачало супрацоўнічаць з падрастаючым пакаленнем? Мабыць, так. Як распавядаюць настаўнікі, выходныя ім зараз даводзіцца праводзіць на стадыёне.

 

– Хлапчукам падабаецца футбол і яны з задавальненнем ідуць на стадыён, а вось дзяўчынак трэба яшчэ ўгаворваць.

 

Напэўна гэта правільна, то што дзяцей з самага дзяцінства вучаць заўзець за сваю родную каманду. Я вунь ездзіла да сваякоў у Германію, дык там у нейкім маленькім горадзе і то больш людзей прыходзіць на футбол. А ў нас які вялікі горад.

 

Трэба развіваць культуру заўзення – распавядае адзін з выкладчыкаў.

У гэтым годзе кіраўніцтва стадыёна і футбольнага клуба “Нёман” пайшлі на новаўвядзенне – жанчынам і дзецям да 14 гадоў уваход цяпер вольны.

 

Ці зможа гэта дабраахвотна прывесці новага заўзятара на трыбуны, мы даведаемся зусім хутка.