Новыя курсы фота для пачаткоўцаў адчыняюцца ў Гродне
Весці курсы будзе вядомы гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка (на здымку).
Аляксандр з’яўляецца неаднаразовым пераможцам конкурса Belarus Press Photo, а таксама шэрагу міжнародных конкурсаў.
Быў удзельнікам кніжнага праекта па маладой беларускай фатаграфіі “BY NOW”.
Працаваў у газеце “Вячэрні Гродна”. Зараз займаецца асабістымі і адукацыйнымі праектамі. Супрацоўнічае з міжнароднымі, беларускімі і расійскімі агенцтвамі.
Удзельнічаў у выставах у Расіі, Францыі, Літве, Украіне, Германіі, Галандыі.
У лютым-сакавіку пад яго кіраўніцтвам з поспехам працавала “Школа фотарэпарцёра”, таксама арганізаваная “Студыяй карысных кампетэнцый”.
Кошт курса складае 700 тыс. рублей.
Больш падрабязную інфармацыю пра гэты і іншыя курсы “Студыі карысных кампетэнцый” шукайце на блогу гэтай установы.