Дэлегацыя Гарадзеншчыны наведала Казахстан
Як паведамляюць казахстанскія СМІ, дэлегацыя ўладаў з Гарадзеншчыны на чале з намеснікам старшыні аблвыканкаму Віктарам Лісковічам (на здымк ніжэй злева) сустрэлася з перым Віцэ-міністрам аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Казахстана Салідад Каірбекавай, пазнаёмілася з арганізацыяй парцы шэрагу вядучых медыцынскіх установаў гэтай краіны.
У час сустрэчы з рэктарам Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэту Арланам Сыдыкавым былі абмеркаваныя магчымыя сумесныя праекты ў галіне адукацыі.
У час сустрэчы беларускай дэлегацыі з намеснікам акіма (мэра) сталіцы Казахстана Астаны Ермека Аманшаева быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве і абмене досведам у сацыяльна значных сферах жыццядзейнасці.
Фота: astana.gov.kz