Булка і гарэлка папярэджваюць!
Выпушчаныя першыя партыі батонаў, малака, кефіру і гарэлкі ва ўпакаванні, на якім намаляваныя каляровыя лагатыпы бяспекі руху.
Так, бутэлька гарэлкі зараз заклікае кіроўцу «Выпіў – не сядай за руль», а батон і малочныя прадукты нагадваюць, які з сігналаў светлафора дазваляе рух.
Наперадзе – выпуск вараных каўбас «Школьная» і «Малым», на абалонках якіх будзе таксама намаляваны светлафор з заклікам пераходзіць вуліцу толькі на зялёнае святло.
Нагадаем, што толькі батонаў «Ладушка» гродзенскі хлебазавод вырабляе 1 млн. у месяц, таму пачатая інфармацыйна-прафілактычная і адначасова іміджавая кампанія не можа не быць эфектыўнай, лічыць Анатоль Клімаў, які часова выконвае абавязкі начальніка ўпраўлення ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.
Па інф. Хартыя’97,
ілюстрацыя http://babruisk.com