“Канцэрт Светлай Музыкі” адбудзецца ў гарадзенскай сінагозе
У выкананні музыкаў прагучаць габрэйскія і аўтарскія псалмы, творы класічнай музыкі.
Цыкл канцэртаў у гарадзенскай сінагозе арганізаваны Іўдзейскай грамадой Гродна, кіраўніцтвам кампаній “ЗОВ” і аб’яднаннем габрэйска-хрысціянскага дыялогу “Шомер-Інтэрнэшнл”.
Канцэрты ў сінагозе ўжо далі гурт “Мастер” з Лепеля, вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі.
А вось выступ вядомых беларускіх музыкаў Алеся Дзянісава і Аляксандра Памідорава з-за ціску з боку ўладаў быў адменены і адбыўся ў іншым месцы.
Канцэрт сям’і Ермаковічаў пачнецца а 16-й гадзіне 26 красавіка.
Вялікая Харальная сінагога ў Гродне знаходзіцца па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 59а.