Віктар Саяпін прадставіў сваю новую кнігу
Па словах аўтара, гісторыя гарадзенскага спорту з 1919 па 1939 года практычна не вывучана нашымі гісторыкамі.
– Шукаць матэрыялы таго часу было вельмі цяжка.
На пошукі інфармацыі было патрачана шмат гадоў, але гэта таго варта.
Цяпер мы можам бачыць тое, што ў нас атрымалася.
Вядома, без дапамогі іншых, не абышлося.
Вялікі ўклад у гэта выданне ўнесла Лідзія Рымарчук, якая перадала унікальную інфармацыю і здымкі свайго памерлага мужа Аляксандра Рымарчука.
Гэтак жа варта адзначыць і дапамогу гарадзенскага гісторыка Андрэя Чарнякевіча і многіх іншых, якія сваёй інфармацыяй дапамагалі новай кнізе.
Новая кніга Віктара Саяпіна расказвае, як у перыяд з 1919 да 1939 гг. закладваліся спартыўныя традыцыі нашага горада ў футболе, баскетболе, валейболе, лёгкай атлетыцы і іншых відах спорту.
Новае выданне змяшчае звыш 150 унікальных фотаздымкаў (многія з якіх публікуюцца ўпершыню) – спартсменаў, каманд, спартыўных узнагарод.
Віктар Саяпін не хавае, што ў бліжэйшыя гады выйдзе яшчэ адна кніга на спартыўную тэматыку, але гэта зусім іншая гісторыя.