Па слядах барысаўскай пераправы праз “Нёман”
Пасля наймацнейшага ўдару Карнiцкага на 90-й хвіліне, мяч трапіў у Забеліна. Суддзя угледзеў у гэтым эпізодзе рукі. Але, як паказала трэцяя камера, рук зусім не было – удар прыйшоўся ў спіну гульца.
Ужо пасля матча Забелін сфатаграфаваў так званую “гульню рукой”.
Спецыялісты, якія глядзелі неаднаразова паўторы гэтага эпізоду, сцвярджаюць, што суддзя памыліўся. Нават калі глядзець на пазіцыю арбітра ў тым эпізодзе, можна зрабіць выснову, што ён не бачыў куды мяч трапіў, і свiснуў ўжо пад ціскам гульцоў БАТЭ. Майстар стандартаў – Стасевіч, ужо без усялякіх праблем рэалізаваў штрафны ўдар, тым самым прынёс перамогу барысаўскай камандзе.
А вось і відэапацверджанне, тых самых момантаў (глядзець з 41 секунды):
А вось i сам гол:
Ужо пасля гола кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі пачаў сварыцца з заўзятарам “Нёмана”. Некалькі чалавек утрымалі функцыянера, каб канфлікт не атрымаў працягу.
Пасля матчу раз’ятраныя заўзятары асвісталі суддзяў і гульцоў БАТЭ. А чарговая сварка паміж заўзятарамі “Нёмана” і гульцамі барысаўскай каманды пачалася перад уваходам у падтрыбуннае памяшканне. Гулец БАТЭ Младзенавiч, магчыма, прадэманстраваў гарадзенскай публіцы непрыстойную выхадку.
Вось такi ў нас чэмпiён.