Гарадзенцы напісалі Канстытуцыю “Мовы Нанова”
Вядомы беларускі паэт і перакладчык чытаў для гарадзенцаў свае творы, праспяваў некалькі песняў.
– Я з песнямі звычайна раблю дзьве рэчы: альбо хуліганю, “заганяючы” нейкі свой тэкст туды, нешта хуліганскае альбо стараюся далікатна перакладаць і тады гэта ўжо не нейкі здзек над вядомай песняй, а яе беларускамоўная версія – пракаментуе адзін з выкананых твораў Хадановіч (на здымку ўверсе).
“Разынкай” заняткаў на тэму “Чалавек і права” стала складанне Канстытуцыі “Мовы Нанова”.
Глядзіце поўную відэаверсію заняткаў з удзелам Андрэя Хадановіча.