Ток-шоў “Дзяцінства па-беларуску: кім мы будзем, калі вырасцем?”

| Без катэгорыі

 

За апошнія пяць гадоў колькасць беларусаў, якія валодаюць беларускай мовай, скарацілася на 14%, і адна з  прычын – дэмаграфічная: беларусаў становіцца меней. Беларускай мовы таксама менее,  бо толькі ў 7 сем’ях са 100 дзеткі з маленства чуюць беларускую мову.  Ці назавуць самыя маленькія грамадзяне краіны сябе беларусамі праз 10-15 гадоў, і калі так, то што яны будуць мець на ўвазе? Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае абмеркаваць, што стаіць за гэтымі лічбамі, і скіраваць zoom калектыўнай увагі на пытанні, з якімі сутыкаюцца ў канкрэтных сем’ях:

 

“Мы хацелі б размаўляць з сынам па-беларуску, аднак як ён будзе камунікаваць з аднагодкамі?”, “Як можна выхоўваць дзіця па-беларуску, калі навокал усе размаўляюць па-руску?”, “Дзе знайсці дзіцячыя кніжкі і забаўлянкі па-беларуску?”, “Навошта ўвогуле ўсё гэтае “беларускае”, галоўнае, каб вырас добрым чалавекам”…

 

Самі гарадзенцы і госці мерапрыемства, якія абралі не самы просты шлях выхавання дзетак, раскажуць пра ўласны досвед выхавання і адукацыі сваіх дзяцей па-беларуску і ў беларускай традыцыі. У сустрэчы возьмуць удзел:

 

– Таццяна Яворская, грамадскі дзеяч, шматдзетная маці, і яе дзеці: Альгерд (12 гадоў) і Рагнеда (11 гадоў);

– Наталля Вашкевіч, мантэсоры-педагог, з сынам Максімам (7 гадоў);

– Святлана Чакушка, адна са стваральнікаў праекта “Забаўлянкі для Янкі”;

 

Для дзяцей будзе абсталяваная спецыяльная kid’s zone з размалёўкамі, кніжкамі і цацкамі.

 

Усё, што вы хацелі ведаць пра выхаванне беларускасці, але не ведалі, у каго спытацца!

 

Месца: Антыкафэ “Живое время”, вул. Маркса, 13-1

Час: 7 мая, 18.30

Даведка: +37529 7843221, +37529 1068594