Гарадзенскія “Варвары” сустрэнуцца з мінскімі “Паганцамі”
Першая гульня “Варвараў” скончылася буйным паражэннем ад “Рысяў” з Віцебска, а “Паганцы” прайгралі “Львам” з Рыгі.
У гэтым годзе ва Усходняй Лізе Амерыканскага Футбола гуляюць 9 каманд: “Варвары” Гродна, “Зубры” Мінск, “Ліцвіны” Мінск, “Львы” Рыга, “Мядзведзі” Масква, “Магутныя Качкі” Варонеж, “Рысі” Віцебск, “Тытаны” Тарту, “Язычнікі” Мінск.
Каманды разбітыя на два дывізіёны:
ТОП: “Зубры”, “Ліцвіны”, “Мядзведзі”, “Магутныя Качкі”
Балтыйскі: “Варвары”, “Львы”, “Рысі”, “Тытаны”, “Язычнікі”
Перад стартам амерыканскага футбола ў Гродне карэспандэнту “Твайго стылю” ўдалося пагаварыць з галоўным трэнерам гродзенскай каманды – Аляксеем Серабраковым.
Раскажыце, як так атрымалася, што вы заявіліся на чэмпіянат?
Тым, што трапілі ва Усходнюю Лігу Амерыканскага Футбола (УЛАФ), мы ў першую чаргу абавязаны БФАФ. У апошнія гады амерыканскі футбол пачаў набіраць папулярнасць у пост-савецкіх краінах і ў цэлым па свеце, нас гэта таксама закранула. У 2012 годзе пры падтрымцы нашай федэрацыі была створана УЛАФ. У гэтым годзе лігу прыйшлося пашырыць дзякуючы з’яўленню трох новых беларускіх каманд і супрацоўніцтву з Латвійскай Федэрацыяй Амерыканскага Футбола. 2 студзеня ў Рызе прайшла сустрэча кіраўнікоў каманд на якой было прынята рашэнне аб пашырэнні УЛАФ і падзелу Лігі на два дывізіёны. УЛАФ у цэлым ўнікальны праект, у гэтай лізе гуляе 9 каманд з 4-х розных краін. Усе маладыя каманды.
Як прайшла першая гульня?
18 красавіка мы правялі першую гульню супраць “Рысяў” з Віцебска. Прайгралі 0-35. Гульнёй у цэлым, я задаволены, вынікам, вядома, не, але гэта першы сезон для каманды і мэты ставяцца адпаведныя. Прайгралі па шэрагу прычын: па-першае, далёкі выезд, доўгая дарога, а яшчэ і некалькі ключавых гульцоў не змагло паехаць з-за працы. Недахоп людзей гэта асноўная праблема любой маладой каманды ў нашым відзе спорту і гульня якая прайшла гэта яшчэ раз пацвердзіла.
Усю першую палову на поле была ўпартая барацьба і лiк заставаўся 0-0. Толькі ў самым канцы другой чвэрці пасля памылкі нашага нападзення, Рысі адкрылі лiк 7-0. У трэцяй чвэрці шэраг траўмаў атрымалі нашыя гульцы, а ў рэшты проста не хапіла сіл гуляць і ў абароне, і ў нападзенні, у гэты прамежак мы і прапусцілі тры тачдаўны (21 ачко), у чацвёртай чвэрці хтосьці аклемаўся і мы трохі пачалі рухацца па полі і спыняць прасоўванне суперніка, але людзей па ранейшаму не хапала. У Віцебску вельмі добрая каманда, і хоць я не вельмі падтрымліваю той стыль футбола, у які яны гуляюць, я іх вельмі паважаю і маю добрыя аносіны з іх трэнерам.
Што чакае гродзенцаў 17 мая. І чаму трэба прыйсці і паглядзець вашу гульню?
17 мая гродзенцаў чакае першая ў гісторыі горада гульня ў амерыканскі футбол! У першую чаргу хацелася б сказаць, каб ніхто не баяўся прыходзіць на трыбуны з-за таго, што не ведае правілаў. На гульні будуць раздавацца праграмкi з асноўнымі правіламі, гэтак жа на трыбунах будзе прысутнічаць каментатар, які будзе тлумачыць усё, што адбываецца на поле. Гэтак жа публіку будзе забаўляць каманда па чырлідынгу Dartly. Увогуле, мы пастараемся зрабіць усё магчымае, каб наступную гульню заўзятары чакалі з нецярпеннем!