“Цмокі” пакуль не па сілах
Сталічная каманда мае салідны па беларускіх мерках бюджэт, моцных легіянераў, магчымасць збіраць у сваім складзе лепшых гульцоў краіны.
Гарадзенцы ж у апошнія гады адыйшлі ў цень лідэраў айчыннага баскетболу.
Вось і ў фінале чэмпіянату хлопцы з “Гродна-93” як не стараліся – нічога не змаглі супрацтпаставіць гасцям.
7 траўня нашая каманда прайграла з лікам 80-112 (самым выніковым у складзе “Гродна-93” быў Корж – 21 ачко), а 8 траўня – з лікам 74-87 (самы выніковы ў нас Кузьмін (19 ачкоў).
Трэцяя фінальная сустрэча каманд адбудзецца 13 траўня ў Мінску.
Фота: bc-tsmoki.by