Лёсы людскія: з князя ў гразь
Яшчэ дваццаць гадоў таму Сяргей Сяргеевіч (імя змененае па этычных прычынах) быў паважаным у горадзе чалавекам.
Зараз ён дакаціўся да таго, што яго нават не пускаюць у грамадскі транспарт. У час нашай сустрэчы Сяргей хацеў зайсці ў тралейбус, але перад самым яго носам кіроўца зачыніў дзверы…
У іншы транспарт патрапіць удалося, але як схавацца ад пільных позіркаў пасажыраў? Тыя глядзелі на мужчыну, як на чалавека з іншай планеты.
align=”” >
Нарадзіўся Сяргей Сяргеевіч ў 1957 годзе ў Гродне ў сям’і выкладчыкаў. На выдатна адвучыўшыся ў школе, хлопец паступіў у хіміка-тэхналагічнае вучылішча. Пасля яго сканчэння па сваёй спецыяльнасці быў залічаны ў Беларускі Палітэхнічны ўніверсітэт, дзе быў адным з лепшых студэнтаў.
Малады і паспяховы Сяргей браў ад жыцця ўсё, сустрэў прыгожую дзяўчыну і неўзабаве на ёй ажаніўся. На працу ўладкаваўся ў “Гроднаэнерга”, дзе пасля стаў адным з галоўных інжынераў. З часам у сям’ю прыйшло папаўненне, нарадзіліся дзеці.
– Але не бывае так, каб было ўсё добра – уздыхае Сяргей Сяргеевіч.
Добрая праца, годны заробак, здаровая сям’я – пра гэта мараць многія. Але з часам ў галавы сям’і з’явіліся новыя сябры, пачаліся выпіўкі.
Праблемы на працы, скандалы ў сям’і скончыліся тым, што цяпер ужо былы інжынер з’язджае жыць да маці, адкуль пасля быў выгнаны сваёй жа сястрой.
Сяргей бадзяўся некалькі гадоў па сябрах. Блукае па вуліцах горада і зараз у пошуках сябе.
– Начую абы-дзе, часам атрымоўваецца даехаць да Жытомлi да свайго таварыша, які не адмовіць пераначаваць – распавядае мужчына.
Чытайце таксама:
|
||
Гледзячы на Сяргея Сяргеевіча, не скажаш, што калісьцi гэта быў ўплывовы чалавек. Але калі пагаварыць з ім, то можна зразумець, што гэта незвычайны грамадзянін. Так-так, менавіта грамадзянін. У адрозненні ад многіх іншых бамжоў, Сяргей мае пашпарт, але вось у дом для бяздомных ён патрапіць не можа, бо… мае прапіску.
– Я сам вінаваты ў сваёй праблеме. Я гэтага не хацеў, але лёс распарадзіўся інакш. Калі глядзець маю біяграфію, у мяне ўсё было, але алкаголь загубіў і разбурыў маю асобу, як чалавека, як сем’яніна.
Мне ніколі не даводзілася сядзець за кратамі, я законапаслухны грамадзянін.
Зараз так атрымалася, што жыць няма дзе. Жонка дадому не пускае. Дзеці б з радасцю дапамаглі, але я не хачу, мне сорамна…
Спрабаваў трапіць у дом для бяздомных, які знаходзіцца на вуліцы Карскага, так мне там адмовілі. Сказалі, што я маю прапіску.
Я сам зламаў сваё жыццё. У мяне была сям’я, праца і добры заробак, але ў адно імгненне, я пазбавіўся ўсяго.
Хлопцы, вы маладыя, вучыцеся, працуйце, заводзьце сям’ю і не паўтарайце маіх памылак …