Без пісталета ля скроні альбо прафесія з гісторыяй

Калі вы працуеце ў офісе, то да вас, напэўна, не раз ужо заходзілі маладыя людзі, якія прапаноўваюць купіць кнігі.

 

Многія нават не паглядзеўшы выданне, выганяюць такіх гасцей і ўжо на наступны дзень вывешваюць на дзверы свайго офіса шыльдачку «Прадаўцам і прадстаўнікам сеткавага маркетынгу не ўваходзіць!».

 

Між тым, гандляры, якія ходзяць “ад дзвярэй да дзьвярэй”, з’яўляюцца не новай для Гродна з’явай.

 

У сярэдзіне 19-га стагоддзя продажы “ад дзвярэй да дзвярэй” сталі вельмі папулярнымі ў Расійскай імперыі.

 

Гэты від бізнэсу патрабаваў толькі выплаты невялікага падатку, дзякуючы чаму з’явілася вялікая колькасць прадпрымальнікаў, якія паспяхова прадавалі свае кнігі з дапамогай гэтага метаду.

 

Пры гэтым дзейнічаў прыняты ў 1845 г. закон, які рэгуляваў, якія кнігі ім было дазволена прадаваць.

 

Пад забаронай быў продаж кніг, якія маглі крытыкаваць хрысціянства, выданняў, у якіх меліся фатаграфіі недарэчна апранутых людзей альбо знявага ў дачыненні да цара і яго сям’і.

 

Прадавалі ў асноўным яўрэі, сярод якіх гэты від бізнэсу быў добра развіты.

align=”” width=”151″ height=”243″ >

Яўрэйскія прадаўцы часопісаў і кніг – 1920-х гадоў (Гродна і Клецк)

 

У тыя часы самым вядомым выдаўцом у Расійскай імперыі быў “Widow and Brothers Romm”, вядомы ў нас як «Удава і браты Ромм».

 

Гэтая кампанія была заснавана менавіта ў нашым горадзе ў 1799 яўрэем Монасам Роммам і яго сынам Борухам.

 

У 1803 годзе сын пасля смерці бацькі перавозіць друкарню з Гродна ў Вільню, дзе пашырые свой бізнэс. Кампанія ў асноўным публікавала яўрэйскія рэлігійныя кнігі.

 

З 1880 па 1886 года яна апублікавала “Вавілонскі Талмуд з каментарамі” у 100 тамах. Гэтае выданне стала вельмі папулярным і пазней было перавыдадзена ў многіх краінах свету.

 

Кампанія «Ромм» мела сваю ўласную сетку дыстрыб’ютараў, якія атрымалі ліцэнзіі на продаж кніг і публікацый.

 

Ніжэй спіс кніжных крамаў, якія атрымалі ліцэнзію на продаж і выдавецтва з 1873 па 1883 гг.

 

У наш час гэтым бізнэсам займаюцца ў асноўным студэнты, якія хочуць падзарабіць, але не толькі яны.

 

Спецыяльна для нашага сайта адзін з такіх прадаўцоў даў невялікі каментар:

 

– “Наша праца не адрозніваецца ад якой-небудзь іншай. На звычайнай працы, людзі сядзяць на працоўным месцы – мы ж проста перасоўваемся, вось і ўсе асноўныя адрозненні.

 

Праца часам і цяжкая, але дзе цяпер лёгка. Працуюць у нас і хлопчыкі і дзяўчынкі, мужчыны і жанчыны, людзі з вышэйшай адукацыяй і без адукацыі.

 

Усе людзі розныя, у кагосьцi праблемы дома, у кагосьцi на працы і часам сапраўды некаторыя людзі ставяцца да дыстрыбутараў негатыўна. Але гэта ж людзі, што з іх узяць.

 

Кліенты розныя бываюць. Нашу кампанію добра ведаюць не толькі ў горадзе, але і па ўсёй Беларусі, а таксама на прасторах СНД, бо яна працуе ўжо 22 гады.

 

Часцяком мне многія прапануюць знайсці новую “нармальную” працу. Але на пытанне “Якую?”, у людзей стандартны адказ – “Ідзі на завод, на будоўлю …” – смешна.

 

Не разумею, што ў гэтым дрэннага, калі чалавеку прыносяць якасныя кнігі (коштам таней, чым у краме). Тым больш чалавеку не трэба марнаваць свой час пасля працы, каб хадзіць па кнігарнях.

 

Многія гэта разумеюць і рады нас бачыць.

 

У цэлым сутнасць нашая працы простая: прыйсці, паказаць – далей выбар кліента, альбо “так”, альбо “не”.

 

З пісталетам ля скроні ніхто не стаіць”.