У гарадзенскай сінагозе будуць размаўляць пра дыялог паміж хрысціянамі і іўдзеямі
Удзел у дыскусіі возьмуць госці з Польшчы – выкладчык Тэалагічнай семінарыі ў Варшаве доктар Славамір Віткоўскі (Sławomir Witkowski) і ксёндз Хенрык Вэхець (Henryk Wiecheć) з Мысловіц.
Сустрэча арганізаваная гарадзенскай сінагогай і праграмай хрысціянска-іўдзейскага дыялогу “Шомер Інтэрнэшнл”.
Імі ж раней быў арганізаваны цэлы шэраг канцэртаў у Харальнай сінагозе Гродна.
Семінар пачнецца а 18-й гадзіне.