Гарадзенцы далучылicя да сусветнай акцыі “Зробiм!”
Мэтай акцыі з’яўляецца прыборка несанкцыянаваных сметнікаў на тэрыторыі лясоў, каля вадасховішчаў і ў іншых месцах.
Адну з ініцыятыўных груп па прыборцы смецця арганізаваў карэспандэнт “Твайго стылю”.
Каманда валанцёраў, якая складалася з 10 чалавек (журналісты, дызайнеры, студэнты і музыкі з гурта «7 хвілін жыцця»), накіравалася ў 9.15 раніцы на пошукі смецця ва ўрочышчы «Пышкі».
Каманда прайшлася па беразе ўздоўж Нёмана і сабралі вялікую колькасць смецця.
Ужо пасля прыборкі была арганізаваная невялікая фотасесія.
Фота і відэа аўтара