Самаход: вучымся падарожнічаць бюджэтна
Як? Пра гэта кожны ахвотны можа даведацца на Фестывалі мабільнасці “Cамаход”, які 24 траўня ўпершыню пройдзе ў Гродне.
Праграма Фестывалю, які пачнецца а 12-й гадзіне па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100, будзе складацца з прэзентацыі магчымасцяў міжнароднага валанцёрства, парадаў па арганізацыі танных вандровак (лаўкост-пералёты, каучсёрфінг), зборы дарожнага заплечніка.
Будзе прадстаўленая таксама дзейнасць арганізатара фестывалю – кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!“.
Сваім досведам падарожжаў падзеляцца Сяргей Місюкевіч (трэкінг і пешыя падарожжы), Юрый Данілаў (водныя паходы) ды іншыя падарожнікі.
Аматарам музыкі будуць прэзентаваныя магчымасці наведвання музычных фэстаў з візавай падтрымкай.
А вечарам пасля ўсіх прэзентацый арганізатары імпрэзы абяцаюць сюрпрыз ад гарадзенскіх музыкаў.