Старшыня “Нёмана”: “Не “Вечерний Гродно” Саладоўнікава прызначаў, не ён і будзе шукаць яму замену”
У прыватнасці, “Вечерний Гродно” паведаміў, што ў клубе ў якасці магчымай замены Саладоўнікаву разглядаюць кандыдатуры вядомых беларускіх спецыялістаў Юрыя Шуканава, Ігара Кавалевіча, Георгія Кандрацьева і Уладзіміра Жураўля.
Аднак 19 траўня старшыня “Нёмана” Іван Варсовiч абверг інфармацыю пра пошукі новага трэнера.
– Не “Вечерний Гродно” яго прызначаў, не ён і будзе шукаць яму замену, – гэтыя словы функцыянера цытавалі многія інтэрнэт-рэсурсы.
У суботу, 23 траўня, гарадзенская каманда правядзе свой чарговы матч.
Падапечныя Сяргея Саладоўнікава ў 7 туры ў сталіцы сустрэнуцца з ФК “Мінск”.