Гарадзенская “Пікавая дама” здабыла чарговае Гран-пры

|

На фестываль гарадзенцы прывезлі спектакль “Пікавая дама”. Міжнароднае журы прысудзіла яму гран-пры. Таксама спектакль адзначылі ўзнагародай прафесійных глядацкіх сімпатый. Рэжысёр Алег Жугжда атрымаў адмысловую узнагароду “За уклад у развіццё мастацтва тэатру лялек”.

 

Глядзі відэаінтэрв’ю са знакамітым гарадзенскім рэжысёрам

 

Усяго ў фестывалі ўдзельнічалі 21 спектакль з Расіі, Беларусі, Ізраіля, Ірана, Арменіі, Фінляндыі, Іспаніі, Італіі і Кітая.

 

“Пікавая дама” перамагала ўжо ў мностве фестываляў у самых розных краінах Еўропы, а таксама ў Беларусі.