“Сем камянёў” прэзентуюць у Гродне
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін – той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным.
Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, дзе спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Гэта кароткае апісанне сюжэта захапляльнай кнігі, прэзентацыю якой ладзіць у Гродне грамадска-культурная кампанія “Будзьма беларусамі!”.
Сустрэча пачнецца а 15-й гадзіне 23 траўня ў “Краме “Ц” (вул. В. Траецкая, 16).