На лінію электраперадач у цэнтры Гродна падвесілі мёртвую птушку

|

Птушка вісіць на дроце на люднай вуліцы ўжо досыць доўга.

 

– Гэта забіты грак. Тыя, хто падчапіў яго, хацеў такім чынам, відаць, адпалохаць іншых птушак – кажа Дзмітрый Вінчэўскі.

 

Арнітолаг мяркуе, што такія дзеянні супярэчаць закону аб абыходжанні з жывёламі і з’яўляюцца працягам не зусім разумнай вайны з калоніямі гракоў, якая ідзе не толькі ў Гродне.

 

Нядаўна карыстальнікаў інтэрнэту ускалыхнулі кадры з Маларыты (здымак ніжэй), дзе супрацоўнікі камунальных службаў таксама паразвешвалі на дрэвах мёртвых птушак.

Фота Таццяны Каліневіч