“Гараднічанка” перамагае, “Кронан” прайграе

|

Дзяўчаты з “Гараднічанкі” ў першым матчы за 3-е месца адолелі 20 траўня ў гасцёх суперніц з “Берасця” 24-23. 

 

У выпадку перамогі ў наступнай сустрэчы, якая пройдзе ў Гродне, “Гараднічанка” атрымае бронзавыя медалі сёлетняга чэмпіянату.

 

Мужчынскі “Кронан” у першай паўфінальнай сустрэчы чэмпіянату гуляў з наймацнейшым клубам краіны – БГК імя Мяшкова з Брэста.

 

На сваёй пляцоўцы гарадзенцы нічога не змаглі супрацьпаставіць суперніку, прайграўшы 26-37.

 

23 траўня каманды гуляюць наступны матч у Брэсце. Няма сумневу, што яго пераможцам, як і пераможцам усёй паўфінальнай серыі, стане БГК.

 

“Кронану” ж, як і “Гараднічанцы”, давядзецца змагацца далей за бронзавыя медалі.