Фотафакт: што хаваецца пад нагамі гарадзенцаў?
Пакуль рабіліся фотаздымкі “ямы”, да месца здарэння падыйшла мясцовая прыбіральшчца, якая распавяла, што яшчэ некалькі год таму побач з “ямай” стаялі старыя дамы.
Калі іх пачалі рэканструяваць, то скляпенні залілі бетонам.
Відаць, залілі не да канца, з-за чаго асфальт у гэтым месцы раз-пораз правальваецца.
Каб атрымаць уяўленне пра тое, як выглядалі скляпенні старых дамоў у цэнтры горада, мы зазірнулі ў суседні дом, дзе скляпенні захаваліся ў досыць добрым стане.
Магчыма, у будучым іх яшчэ можна будзе выкарыстаць для стварэння якога-небудзь стылёвага бара.
Фота аўтара