Гарадзенскія заўзятары сабралі грошы для легіянера з Камеруна

Яшчэ перад стартам сёлетняга чэмпіянату кіраўніцтва пачало вяртаць велізарныя пазыкі, у якія патрапіў клуб.

 

З пазыкамі разлічыліся, але вось на заробкі новым гульцам грошаў не хапае.

 

Пасля чарговай паразы «жоўта-зялёных» каманда мела вельмі сур’ёзную размову з гарадзенскімі заўзятарамі.

 

Размова доўжылася каля 15 хвілін. За гэты час фанаты даведаліся, што футбалістам у чарговы раз не плацяць грошы.

 

А на пытанне: «Што робіць легіянер ў камандзе?», футбалісты адказалі, што камерунец Бебей атрымаў толькі 1 млн. за ўвесь час свайго знаходжання ў “Нёмане”.

 

Тады фанаты сабралі грошы на харчаванне для Бебея. Разам атрымалася каля 600 000 рублёў.

 

Гарадзенскія заўзятары не губляюць надзею, што ў бліжэйшы час каманда, нарэшце, пачне паказваць добрую гульню і набіраць ачкі.

 

Чарговую гульню чэмпіянату гарадзенцы правядуць у 23 траўня ў гасцёх супраць ФК “Мінск”.

 

Фота і відэа аўтара